You are viewing [info]insurhent's journal

Feb. 14th, 2012

kryžak
Выданьне The Daily Beast склала рэйтынг 20 самых карумпаваных дзяржаваў. Што тут сказаць... *бадзёрым голосам а-ля дыктары бт* наша страна успешно и стабильно развиваясь в последние годы достигла немалых успехов и это признают в том числе завситники из западных странах - в многочисленных рейтингах Беларусь всё чаще занимает первые строки

Jan. 24th, 2012

kryžak
У гэтую суботу а 14:20 стартуе традыцыйны Лошыцкi Алкамарафон. У праграме распiцьцё гарбаты й iншых гарачых напояў, экстрымальнае катаньне на пакетах з гары, камунiкацыя з харошымi чалавекамi й патэнцыйная дэвiртуалiзацыя! Калi вы такi бачыце гэты запiс значыць зараз вы ў інтЫрнэце - ласкава запрашаю!

Jan. 24th, 2012

kryžak
Калi на вулiцы вас пачалi вербаваць сэктанты трэба рэзка перайсьцi ў контрнаступ:
- Вы дзе нарадзiлiся?
- В Беларуси.
- А на якой мове вашыя пропаведзi й набажэнствы?
- По-русски...
- Вы не карыстаецеся той мовай якую нам даў сам Бог?! Значыць iдзеце супраць Ягонай волi! Значыць служыце д'яблу й пасьля сьмерцi патрапiце ў пекла i пакутам вашым ня будзе канаца!
Пакуль сэктанты ў шоку - свалiвайце й на разьвiтаньне дадайце шматзначнае:
- Пачнi новае жыцьцё без граха сёньня ж!
Мэтад надзейны. Прынамсi толькi што спрацаваў...

Dec. 27th, 2011

kryžak


Пасьля канчатковай забароны чарніла ў Беларусі могуць зьнікнуць дзесяткі высокапаэтычных назваў. Экспромт, АЛЕКСАНДРиЯ, Водар мяты, Клубничный бриз… Трэба тэрмінова наладзіць выраб айчынных кандомаў з аналагічнымі назвамі.

Posted via LiveJournal app for Android.

Tags:

Dec. 25th, 2011

kryžak

Dec. 11th, 2011

kryžak


...вяртаешся на Радзіму, бачыш ля барнай стойкі такія шэдэўральныя творы народных умельцаў і адразу так цёпла на душы робіцца :)

Nov. 29th, 2011

kryžak


Салігорскі стрыт-буль
Аддам у добрыя рукі шчанюкоў Салігорскага стрыт-буля. Ласкавы й пяшчотны ў сям'і зьвер. Бязьлітасныя да лукашыстаў і іншых мудакоў. У ежы непераборлівыя. Парода зусім нядаўна выведзеная ў засьнежаных вяршынях салігорскіх тэрыконаў. Забяры адну з гэтых сучак - упішы сваё імя ў гісторыю айчыннай сабакагадоўлі.

Nov. 26th, 2011

kryžak
Учора размаўляў з цудоўнай жанчынай, якая пераконвала мяне што ў ейным пад'езьдзе на ліфт трэба ўсталяваць больш магутны рухавік. Ужо быў пачаў падбіраць выразы каб карэктна яе паслаць, а пасьля падумаў чаму б у краіне дзе кіруе адзін калгасьнік які лепш за ўсіх разьбіраецца ва ўсіх сфэрах ня можа быць жанчыны якая лепш за ўсіх разьбіраецца ў такой дробязі як ліфты...

Nov. 17th, 2011

kryžak
Учора раптам зьнік нэт. Сёньня такі вырашыў патэлефанаваць у буфлу. 7 хвілін слухаў "ждите подключения специалиста". Пасьля шматлікіх перазагрузак калупаньняў у наладках, мой мадэм АграПромсвязь М101 такі пусьціў мяне ў Сеціва. Агулам гэта заняло 36 хвілін. Хутка, аператыўна, якасна...
ЗЫ  знайсці ў гэтага кітайскага беларускай зборкі цуда-мадэма пад сталом у прыцемках пімпачку "reset" складаней чым кропку G у аналагічных умовах...

Nov. 16th, 2011

kryžak

Стаю ў чарзе ў краме й чую размову:
- ..а лукашэнка сказаў...
- што б ён зьеў ды не пізьдзеў!
Толькі добрае выхаваньне й усьведамленьне таго, што лезьці ў чужую размову непрыгожа, стрымала мяне каб не сказаць што калі б вышэйназваны пэрсанаж карыстаўся народнай мудрасьцю ды еў кожны раз замест таго каб <сказаць якое глупства> дык даўно б лопнуу і быў б доўгачаканы ш0с...

Posted via LiveJournal app for Android.

Tags: