?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Калi на вулiцы вас пачалi вербаваць сэктанты трэба рэзка перайсьцi ў контрнаступ:
- Вы дзе нарадзiлiся?
- В Беларуси.
- А на якой мове вашыя пропаведзi й набажэнствы?
- По-русски...
- Вы не карыстаецеся той мовай якую нам даў сам Бог?! Значыць iдзеце супраць Ягонай волi! Значыць служыце д'яблу й пасьля сьмерцi патрапiце ў пекла i пакутам вашым ня будзе канаца!
Пакуль сэктанты ў шоку - свалiвайце й на разьвiтаньне дадайце шматзначнае:
- Пачнi новае жыцьцё без граха сёньня ж!
Мэтад надзейны. Прынамсi толькi што спрацаваў...

Comments

( 23 comments — Leave a comment )
magik_midnight
Jan. 24th, 2012 10:39 am (UTC)
Новыя формы экзарцызму :)
insurhent
Jan. 24th, 2012 10:59 am (UTC)
мэтад лінгвістычнай контратакі :)
measles
Jan. 24th, 2012 12:00 pm (UTC)
Яшчэ можна хлопаць па кішэнях і задуменна пытацца: а запалкі ў вас ёсць?
insurhent
Jan. 24th, 2012 03:25 pm (UTC)
каб распаліць вогнішча інквізыцыі штоле?
measles
Jan. 25th, 2012 07:03 am (UTC)
Дакія дробязі я пакідаю дадумаць суразмоўцам.
emieryka
Jan. 24th, 2012 10:42 am (UTC)
А каго Вы называеце сэктантамі?
Неяк у мяне двое сьведкаў Еговых ажно 2 гадзіны ў хаце сядзелі. Адзін зь іх - былы каталік, пры размове карыстаўся баларускай мовай, а таксама чытаў мне цытаты з майго беларускамоўнага Новага Запавету і казаў, што ён вельмі правільна напісаны :)
insurhent
Jan. 24th, 2012 10:58 am (UTC)
я моцна не ўнікаў хто там, хутчэй за ўсё сьведкі :)
калі там усё правільна напісана дык чаму той чэл не ў касьцёле?
emieryka
Jan. 24th, 2012 09:17 pm (UTC)
"чаму той чэл не ў касьцёле?"
Складанае пытаньне... І ў Касьцёла, напэўна, таксама варта было б запытацца аб гэтым...
А гэты Новы Запавет пратэстанты на беларускую мову перакладалі :)
kisa_anuta
Jan. 24th, 2012 10:47 am (UTC)
Неяк не сустракала сектантаў на вуліцы
insurhent
Jan. 24th, 2012 10:56 am (UTC)
у мяне гэта была ўжо 4-ая сустрэча :)
lizdejka
Jan. 24th, 2012 04:48 pm (UTC)
гэта Знак :). Многа грашыш, мабыць :).
insurhent
Jan. 24th, 2012 08:47 pm (UTC)
ну, німба ня маю :)
measles
Jan. 24th, 2012 11:37 am (UTC)
Шчаслівы, а да мяне не падыходзяць. Апошні раз спрабавалі ў шпіталі, але там я быў не гатовы да цэнзурнага дыялогу.
insurhent
Jan. 24th, 2012 03:26 pm (UTC)
гаварыў нецэнзурна? :)
measles
Jan. 25th, 2012 07:03 am (UTC)
Ніяк не гаварыў.
emieryka
Jan. 25th, 2012 07:53 am (UTC)
А калі б да Вас каталікі падыйшлі, Вы зь імі размаўлялі бы? :)
measles
Jan. 25th, 2012 07:54 am (UTC)
Залежыць ад умоў. Неяк мне здаецца, што сцежка паміж кветніком і сметніцаю не самае лепшае месца для размоў пра Бога. З іншага боку, католікі ў такіх месцах да мяне не падыходзілі.
measles
Jan. 25th, 2012 07:57 am (UTC)
Ну і, дарэчы, у шпіталі з дзіркай у жываце мяне таксама яшчэ ні воднага разу не сустракалі католікі расказамі пра Бога.

Хаця, шчыра кажучы, мне наогул тады размаўляць не хацелася. Адзінае выключэнне: сусед, прыемны дзядзька расказваў пра сына, які служыць у падраздзяленні водных выратавальнікаў МНС і пра тое, як ён сам быў у камандзіроўцы ў Чарнобільской зоне. Вось там было цікава.
wiedzma88
Jan. 24th, 2012 12:23 pm (UTC)
вау, які крэатыўны падыход да праблемы))))
insurhent
Jan. 24th, 2012 03:27 pm (UTC)
...раней крэатыўней вырашалі праблему: катаваньні, вогнішча - былі часы!
wiedzma88
Jan. 24th, 2012 03:28 pm (UTC)
я маю на ўвазе параўнанне з сучаснымі "метадамі" кшталту "пайшоў на...")))
insurhent
Jan. 24th, 2012 03:44 pm (UTC)
ну я як інтэлігентны чалавек так не магу зрабіць
:-)
annie_minsk
Jan. 24th, 2012 09:30 pm (UTC)
клёво! примерно так же я сегодня задавила интеллектом гопнечга из шабанов ))
( 23 comments — Leave a comment )