?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Калi на вулiцы вас пачалi вербаваць сэктанты трэба рэзка перайсьцi ў контрнаступ:
- Вы дзе нарадзiлiся?
- В Беларуси.
- А на якой мове вашыя пропаведзi й набажэнствы?
- По-русски...
- Вы не карыстаецеся той мовай якую нам даў сам Бог?! Значыць iдзеце супраць Ягонай волi! Значыць служыце д'яблу й пасьля сьмерцi патрапiце ў пекла i пакутам вашым ня будзе канаца!
Пакуль сэктанты ў шоку - свалiвайце й на разьвiтаньне дадайце шматзначнае:
- Пачнi новае жыцьцё без граха сёньня ж!
Мэтад надзейны. Прынамсi толькi што спрацаваў...

Comments

magik_midnight
Jan. 24th, 2012 10:39 am (UTC)
Новыя формы экзарцызму :)
insurhent
Jan. 24th, 2012 10:59 am (UTC)
мэтад лінгвістычнай контратакі :)
measles
Jan. 24th, 2012 12:00 pm (UTC)
Яшчэ можна хлопаць па кішэнях і задуменна пытацца: а запалкі ў вас ёсць?
insurhent
Jan. 24th, 2012 03:25 pm (UTC)
каб распаліць вогнішча інквізыцыі штоле?
measles
Jan. 25th, 2012 07:03 am (UTC)
Дакія дробязі я пакідаю дадумаць суразмоўцам.