?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Калi на вулiцы вас пачалi вербаваць сэктанты трэба рэзка перайсьцi ў контрнаступ:
- Вы дзе нарадзiлiся?
- В Беларуси.
- А на якой мове вашыя пропаведзi й набажэнствы?
- По-русски...
- Вы не карыстаецеся той мовай якую нам даў сам Бог?! Значыць iдзеце супраць Ягонай волi! Значыць служыце д'яблу й пасьля сьмерцi патрапiце ў пекла i пакутам вашым ня будзе канаца!
Пакуль сэктанты ў шоку - свалiвайце й на разьвiтаньне дадайце шматзначнае:
- Пачнi новае жыцьцё без граха сёньня ж!
Мэтад надзейны. Прынамсi толькi што спрацаваў...

Comments

kisa_anuta
Jan. 24th, 2012 10:47 am (UTC)
Неяк не сустракала сектантаў на вуліцы
insurhent
Jan. 24th, 2012 10:56 am (UTC)
у мяне гэта была ўжо 4-ая сустрэча :)
lizdejka
Jan. 24th, 2012 04:48 pm (UTC)
гэта Знак :). Многа грашыш, мабыць :).
insurhent
Jan. 24th, 2012 08:47 pm (UTC)
ну, німба ня маю :)