?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Калi на вулiцы вас пачалi вербаваць сэктанты трэба рэзка перайсьцi ў контрнаступ:
- Вы дзе нарадзiлiся?
- В Беларуси.
- А на якой мове вашыя пропаведзi й набажэнствы?
- По-русски...
- Вы не карыстаецеся той мовай якую нам даў сам Бог?! Значыць iдзеце супраць Ягонай волi! Значыць служыце д'яблу й пасьля сьмерцi патрапiце ў пекла i пакутам вашым ня будзе канаца!
Пакуль сэктанты ў шоку - свалiвайце й на разьвiтаньне дадайце шматзначнае:
- Пачнi новае жыцьцё без граха сёньня ж!
Мэтад надзейны. Прынамсi толькi што спрацаваў...

Comments

measles
Jan. 24th, 2012 11:37 am (UTC)
Шчаслівы, а да мяне не падыходзяць. Апошні раз спрабавалі ў шпіталі, але там я быў не гатовы да цэнзурнага дыялогу.
insurhent
Jan. 24th, 2012 03:26 pm (UTC)
гаварыў нецэнзурна? :)
measles
Jan. 25th, 2012 07:03 am (UTC)
Ніяк не гаварыў.
emieryka
Jan. 25th, 2012 07:53 am (UTC)
А калі б да Вас каталікі падыйшлі, Вы зь імі размаўлялі бы? :)
measles
Jan. 25th, 2012 07:54 am (UTC)
Залежыць ад умоў. Неяк мне здаецца, што сцежка паміж кветніком і сметніцаю не самае лепшае месца для размоў пра Бога. З іншага боку, католікі ў такіх месцах да мяне не падыходзілі.
measles
Jan. 25th, 2012 07:57 am (UTC)
Ну і, дарэчы, у шпіталі з дзіркай у жываце мяне таксама яшчэ ні воднага разу не сустракалі католікі расказамі пра Бога.

Хаця, шчыра кажучы, мне наогул тады размаўляць не хацелася. Адзінае выключэнне: сусед, прыемны дзядзька расказваў пра сына, які служыць у падраздзяленні водных выратавальнікаў МНС і пра тое, як ён сам быў у камандзіроўцы ў Чарнобільской зоне. Вось там было цікава.