?

Log in

Nov. 16th, 2011

Стаю ў чарзе ў краме й чую размову:
- ..а лукашэнка сказаў...
- што б ён зьеў ды не пізьдзеў!
Толькі добрае выхаваньне й усьведамленьне таго, што лезьці ў чужую размову непрыгожа, стрымала мяне каб не сказаць што калі б вышэйназваны пэрсанаж карыстаўся народнай мудрасьцю ды еў кожны раз замест таго каб <сказаць якое глупства> дык даўно б лопнуу і быў б доўгачаканы ш0с...

Posted via LiveJournal app for Android.

Tags:

Сьмерць Кашчэя Бясьсмертнага была ў яйку, а сьмерць Кашчэя Бязьзменнага ў сотнях тысяч яец…

 

Posted via LiveJournal app for Android.

Tags:

...а вось калі б на мінулых выбарах АРоЛ не балатаваўся, усе б зараз з настальгіяй думалі "які ж арол быў наш АРоЛ ды пры ім жа каўбаса была па 35тыс. і бензін па 3тыс.". Але ён такі балатаваўся. І зараз кажуць пра яго розныя нецензурныя словы. Мараль: сыходзіць трэба своечасова. І Каддафі гэта какбэ падцьвярджае...
Пераслухаў неўміручы твор Колі Бондарава "Союз Россия - Беларусь". Запытаў у гугла наконт новых песьняў ды нешта нічога не выгугліў. Можа хто з сяброў мае якую інфу ці ёсьць новыя годныя трэкі? Я лічy што ў час калі зьнешнія й унутраныя ворагі правакуюць пэрманентную дэфларацыю дэвальвацыю беларускага рубля гэныя шэдэўры геапалітычнага шансону як ніколі патрэбныя народу!

Oct. 14th, 2011

Назiраю як супрацоўнiкi камунальных службаў абтрасаюць лiсьце з дрэваў. Аднак суровы горад Салiгорск :)

Oct. 14th, 2011

Некалi любiў засынаць у вёсцы пад трэск дроваў у печцы, а сёньня засынаю пад булькатаньне вады ў батарэi. Прыемныя аднак гукi :)
Прыходзiш на працу, а лiфт стаiць. Гэта той выпадак калi нiякай радасьцi ад таго што ранiцай стаiць ня маеш...
Ганяў сёньня на гэтым шайтан-самакаце. Надзвычай прыемныя адчуваньні. Як бачыце камэра нават не пасьпела мяне зафіксаваць :D Вырашыў з наступнага сэзону падацца ў байкеры :)

Два польскіх шпіёны сакрэтных карэспандэнты saligorsk.org выправіліся ў доўгі шлях па салігорскіх кавярнях каб вызначыць як у іх ставяцца да беларускамоўных наведвальнікаў.
Дыялёг у кавярні "Кофейня" што на пр. Міры:
- Добыры дзень, калі ласка чорную гарбату й каву.
- Что? Я не понимаю! Я русская!
- Ну гэта ж нескаладана здагадацца :)
Крычыць у падсобку:
- Катя, иди сюда, ты же в деревне родилась переведи мне!
Каця без цяжкасьцяў перакладае. Далей маналог афіцыянткі што шчыруе ля кава-машыны
- Что украинский, что белорусский - исковерканный русский...
Карэспандэнты забіраюць каву, гарбату. Папіваюць. Адзін пасьля падыходзіць да ўсё той жа рускай жанчыны:
- Прабачце, ў вас ёсьць прыбіральня?
- Есть, а что случилось?
Поўны агляд салігорскіх кавярняў чытайце заўтра вось тут :-)