?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

episode 2

 Сёньня як і абяцаў, накіраваўся сёньня ў офіс Салігорскага Тэлевізыйнага Каналу каб павіншаваць Аляксандра й Мікалая Лукашэнкаў з дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь - днём вялікай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адразу ж, ледзьве не на ўваходзе мне ўрычылі ліст з раздрукаваным тэкстам артыкула 40 закона аб сродках масавай інфармацыі. Пасьля высьветлілася што галоўны рэдактар (а як паведамілі мне ўчора без яго падаць заяўку на віншаваньне ніяк не магчыма) знаходзіцца ў камандзіроўцы, але ж са мной пагадзілася размаўляць прыемная, сымпатычная й надзвычай ветлівая жанчына - намесьніца галоўнага рэдакатара. Я патлумачыў мэту візыту пасьля чаго яна запытала ці маю я аўтарскія правы на выкарыстаньне песьні ДДТ Последняя осень. Я шчыра прызнаўся што такіх правоў ня маю й у сваю чаргу папытаў ці мае канал СТК адпаведныя правы на тыя кліпы якімі штодня віншуюць іншых грамадзянаў. І, вось гэта цуд, атрымаў станоўчы адказ! Узяў блянк і пачаў пісаць тэкст віншаваньня:

Дорогих Александра и Коленьку Лукашенко поздравляю с государственным праздником Республики Беларусь Днём Великой Социалистической Революции! Желаю вам здоровья и долгих лет мудрого управления нашей стабильно процветающей страной!

Ну я вырашыў што да гэтага тэксту будзе вельмі пасаваць песьня My Immortal вакальна-інструмэнтальнага ансамбля Evanescence. І песьня душэўная й назва прыгожая - мой несьмяротны. Аднак жа мае шчырыя намеры ўшчэнт былі разьбітыя ўсё той жа намесьніцай галоўнага рэдактара - у мяне адмовіліся прымаць блянк. Я пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапановаў з патрабаваньнем патлумачыць мне пісьмова матывы адмовы, а ў размове пацікавіўся ці не выклікана яна асабістай антыпатыя да Прэзыдэнта. Адказу на жаль не атрымаў, але спробаў павіншаваць Сашу й Колю з гэтым сьвятам не спыню.

Comments

( 31 comments — Leave a comment )
hurnievic
Nov. 4th, 2010 02:15 pm (UTC)
Бляяя, угар нейкі проста. Рагачу сяджу перад кампо:)))
insurhent
Nov. 4th, 2010 02:17 pm (UTC)
Не смешна! Апазіцыя зьвіла кубло ў нетрах дзяржаўнага(!) тэлеканалу й перашкаджае простым грамадзянам выказваць сваю павагу да аўгусьцейшых пэрсонаў!
(no subject) - kabierac - Nov. 4th, 2010 02:20 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - Nov. 4th, 2010 02:21 pm (UTC) - Expand
(no subject) - hurnievic - Nov. 4th, 2010 02:23 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - Nov. 4th, 2010 02:39 pm (UTC) - Expand
(no subject) - pieczanko - Nov. 4th, 2010 02:46 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - Nov. 4th, 2010 02:47 pm (UTC) - Expand
(no subject) - hurnievic - Nov. 4th, 2010 03:00 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - Nov. 4th, 2010 03:32 pm (UTC) - Expand
(no subject) - hurnievic - Nov. 4th, 2010 03:36 pm (UTC) - Expand
(no subject) - hurnievic - Nov. 4th, 2010 03:00 pm (UTC) - Expand
silverrebel
Nov. 4th, 2010 03:06 pm (UTC)
прозвішча абсалютна не патрэбнае
хто такія Саша і Коля ўся краіна ведае 8)
insurhent
Nov. 4th, 2010 03:31 pm (UTC)
там трэба пазначаць імя й прозьвішча
(no subject) - silverrebel - Nov. 4th, 2010 03:34 pm (UTC) - Expand
anniolak
Nov. 4th, 2010 03:28 pm (UTC)
ну ты даў дык даў!:)))))
insurhent
Nov. 4th, 2010 03:31 pm (UTC)
мне не далі :-(
dyk_by
Nov. 4th, 2010 04:43 pm (UTC)
Трэ больш ідэалягічна вывераную песьню падабраць :)
insurhent
Nov. 4th, 2010 06:17 pm (UTC)
вось гэта па мойму выдатны варыянт
swaboda
Nov. 4th, 2010 06:06 pm (UTC)
:)
когда взошло Твоё Лицо
над жизнью скомканной моею,
сначала понял я лишь то,
как скудно всё, что я имею...
insurhent
Nov. 4th, 2010 06:21 pm (UTC)
яшчэ якия варыянты?
давайце як мага больш!
swaboda
Nov. 4th, 2010 06:07 pm (UTC)
дык а чаму не ддт? на іх у канала няма правоў, а на эванесэнс ёсць?..
insurhent
Nov. 4th, 2010 06:13 pm (UTC)
вось гэта мяне больш за ўсё зьдзівіла.
але я прывык верыць людзям на слова й не прасіў прадэманстраваць адпаведныя дакуманты :)
(no subject) - swaboda - Nov. 4th, 2010 06:17 pm (UTC) - Expand
shalyniffka
Nov. 4th, 2010 06:13 pm (UTC)
Паша! ты цуд) сапраўды!

цябе трэ было ёй сказаць: " неужелі Вы не хотіте поздравіть своего презідента?"
insurhent
Nov. 4th, 2010 06:22 pm (UTC)
гэта ж апазыцыя якая щмела замаскиравалася пад служачых дзяржащнага (!) тэлеканалу.
а якая ж апазыцыя захоча виншаваць ня любага ёй прызэдэнта?
Сашко в опасносьце!
milka_kotka
Nov. 4th, 2010 06:54 pm (UTC)
2 разы за дзень настрой мне ўзнялі :)))
annie_minsk
Feb. 10th, 2011 10:11 pm (UTC)
ох ты ж ёжик..
как это такое действо пропустила а?))
insurhent
Feb. 13th, 2011 01:40 pm (UTC)
там яшчэ недзе мой відэазварот ёсьць :)
(no subject) - annie_minsk - Feb. 13th, 2011 03:37 pm (UTC) - Expand
( 31 comments — Leave a comment )