Previous Entry | Next Entry
Калi на вулiцы вас пачалi вербаваць сэктанты трэба рэзка перайсьцi ў контрнаступ:
- Вы дзе нарадзiлiся?
- В Беларуси.
- А на якой мове вашыя пропаведзi й набажэнствы?
- По-русски...
- Вы не карыстаецеся той мовай якую нам даў сам Бог?! Значыць iдзеце супраць Ягонай волi! Значыць служыце д'яблу й пасьля сьмерцi патрапiце ў пекла i пакутам вашым ня будзе канаца!
Пакуль сэктанты ў шоку - свалiвайце й на разьвiтаньне дадайце шматзначнае:
- Пачнi новае жыцьцё без граха сёньня ж!
Мэтад надзейны. Прынамсi толькi што спрацаваў...
Comments
Хаця, шчыра кажучы, мне наогул тады размаўляць не хацелася. Адзінае выключэнне: сусед, прыемны дзядзька расказваў пра сына, які служыць у падраздзяленні водных выратавальнікаў МНС і пра тое, як ён сам быў у камандзіроўцы ў Чарнобільской зоне. Вось там было цікава.