?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Атамная вандроўка

27 красавіка выправіліся з сябрамі ў паездку. Мэта - на свае вочы пабачыць Чарнобыльскую зону. Па дарозе агледзелі здаравенны Мікашэвіцкі кар'ер. Пасьля наведалі Мазыр. Сустрэліся з палітпрызыўніком Франакам Вячоркам і паехалі шукаць добрае месца для начлегу. Ужо ў Нараўлянскім раёне наткнуліся на першыя кінутыя будынкі - проста ў лесе кінуты прафілякторый "Палесьсе".



Агледзелі звонку толькі лячэбны корпус. Астатнія карпусы толкам ня бачылі - перашкодзілі сабакі што з шалёным лаем беглі да нас. Ратаваліся ўцёкамі.



Даволі доўга шукалі месца дзе паставіць намёты. Аказалася даволі складаная задача - народу вельмі шмат. Яно й ня дзіва - мясьціны надзвычай маляўнічыя.



28 красавіка. Радаўніца. Дзень у які можна абсалютна легальна патрапіць у зону. Раніцай заехалі ў Нароўлю. Папілі гарбаты й накіраваліся ў бок ураінскай мяжы. У лесе пачалі зьяўляцца знакі з папярэджаньнем аб радыёактыўным забруджаньні. Лес ужо не такі дагледжаны. Беларускія памежнікі зьдзівілі сапраўды якасным абслугоўваньнем. Украінскія наадварот расчаравалі. Аднак хамства украінскіх памежнікаў прымушаюць хутка забыць навакольныя краявіды - першая адселеная вёска на нашым шляху. Вільча была адселена ў 1993. Відаць нехта з былых жыхароў напісаў на прыпынку МЫ ЕЩЁ ВЕРНЁМСЯ



Хаты без гаспадароў выглядаюць вельмі тужліва.



Адразу пасьля Вільчы кантрольна-прапускны пункт. Дарога ўлева перагароджана. Надпіс ля леса ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ ПУШЧА падказвае што менавіта ў тым кірунку горад Прыпяць - мэта нашага падарожжа. Выходжу з машыны. Размаўляю з міліцыянтамі што ахоўваюць браму Зоны. Нам выпісваюць дазвол на ўезд у самае сэрца атамнага пекла й адчыняюць браму. Дарога вузкая - ледзьве разьмінуцца двум машынам. Але ж іншых машын і ня бачна. Кілямэтраў праз дваццаць яшчэ адзін пост. На наш дазвол ставяць пячатку й прапускаюць далей. Яшчэ кілямэтраў праз пяць бачым як два маладыя бычкі шчыпаюць пры дарозе траву. Спыніліся сфатаграфаваць. Тыя кінуліся наўцёкі. Выглядае на тое што яны адзічэлыя. Далей вузкая дарога ператвараецца ў шыкоўную шашу. Нельга паверыць што яна вядзе ў горад прывід. Аднак праз некалькі кілямэтрэў бачым трубы АЭС і сам горад. Збочваем улева на мост праз чыгунку.



Падчас фатаграфаваньня АЭС з маста ўраніў свае акуляры. Шукаць іх унізе ў траве не было ніякага жаданьня.



Пераяжджаем мост і бачм КПП. За ім горад-прывід. Далей ехаць нельга. Пакідаем машыну. Ахоўнік папярэджвае каб не лазілі па дамох - некаторыя ў аварыйным стане. Адразу за КПП укрыжаваны Езус. Адразу за Ім квітнее нейкае дрэва. Пад ім знак з папярэджаньнем аб радыёактыўнасьці.




Уражвае як усё пазарастала. Месцамі некаторыя будынкі ледзьве разгледзіш. На вуліцы ляжыць дзіцячая машынка з адламаным колам. Плястык ужо выцьвіў.



Бачым краму РАДУГА. На шыльдзе напісана што там рады нас абслужыць. Амаль адразу парушаем папярэджаньне ахоўніка й заходзім. Бачна што тут шчыравалі марадзёры. Зрэшты іхная "праца" бачна ў кожным прыпяцкім будынку.



На рагу вуліц тэлефонная будка. Такія ж за савецкім часам былі ў Салігорску.



Выходзім на цэнтральную плошчу. Фон 200 мкР/г. Бачым ДК Энэргетык.



Побач рэстарацыя. Насупраць яе гатэль ПОЛІССЯ. Туды й ідзем.



Бачна што гасьцей тут не чакаюць



Падымаемся на апошні паверх. Тут сярод мэблі расьце бяроза. Наагул яны невядома як растуць нават на дахах 16-павярховых дамоў

.

З вышыні пятага паверху можна разгледзець надпіс ЗДАРОЎЕ НАРОДУ - БАГАЦЬЦЕ КРАІНЫ. Цяжка з гэтым не пагадзіцца, аднак з улікам змрочнай славы горада гучыць як зьдзек



З гатэля разгледзелі атракцыёны. Пайшлі туды. Кола агляду мусіла адчыніцца 1 траўня. Прыпяцкія дзеткі на ім так і не пакаталіся. У кабіне кантралёра бачылі плюшавага зайца.



Нехта з наведвальнікаў гораду спрабуе пакатацца. Здаецца п'яныя.



Паўз стадыён ідзем далей. На месцы дзе некалі было футбольнае поле сапраўдны лес - дрэвы вышынёй большыя за пыціпавярховікі. Пустыя паштовыя скрыні вісяць не кранутыя, але ж лічыльнікі й медныя правады павыдзіраныя марадзёрамі



Сябры падымаюцца вышэй. Я хаджу па кватэрах на другім паверсе. Слухаю як чарнобыльскі скразьняк гуляе па пустых кватэрах. Вусьцішна. З вакна пад'езду бачны дзіцячы садок. Туды й ідзем.



На падваконьні абапершыся на іршавую машынку сядзіць плюшавы мядзьведзік у дзіцячым газаахоўніку



цікава як склаўся лёс дзетак што спалі 23 гады таму на гэтых ложках



Кінутыя лялькі падобныя на целы дзетак забітых "мірным атамам"



ідзем у накірунку 16 павярховіка з савецкім гербам



Пры дарозе ашчадная касса СССР



На першым паверсе былі нейкія установы



На шостым бачым Чорную Дзяўчынку што цягнецца да кнопкі выкліку непрацуючага ліфта



На самім даху таксама некалькі графіці





З вышыні бачны ўвесь горад-прывід





Здымкі прыпяцкіх графіці. Без камэнтароў











Ны вездзе з гораду бачым шыльду ПРЫПЯЦЬ 1970. У галаву прыходзіць думка што побач з гэтай бракуе яшчэ адной лічбы - 1986


  На адваротным шляху заехалі ў адселеную вёску й  зайшлі ў мясцовую школу

 





[фотасправаздача saligorsk.org]

Tags:

Comments

( 113 comments — Leave a comment )
Page 1 of 3
<<[1] [2] [3] >>
katechizis
May. 2nd, 2009 12:47 am (UTC)
ёсьць меркаваньне, што праз пры пэўных акакалічнасьцях, так пачне выглядаць усе плянэта Зямля.
insurhent
May. 2nd, 2009 12:03 pm (UTC)
u takim vypadku pryroda davoli chutka satre slady calavieka z ablicca Ziamli
liyaiovich
May. 2nd, 2009 05:45 am (UTC)
Дзякуй!
Дазволіла сабе спаслацца на Ваш ЖЧ.
http://liyaiovich.livejournal.com/27382.html
insurhent
May. 2nd, 2009 10:09 am (UTC)
дзякуй!
(no subject) - liyaiovich - May. 2nd, 2009 10:29 am (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 11:41 am (UTC) - Expand
(no subject) - liyaiovich - May. 2nd, 2009 07:40 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 07:53 pm (UTC) - Expand
cymus
May. 2nd, 2009 05:51 am (UTC)
Цікава. Я толькі з беларускага боку па Зоне хадзіў. У нас толькі невялікія вёскі, да таго ж усе моцна разрабаваныя.

А скуль дазвол узялі, калі не сакрэт?
insurhent
May. 2nd, 2009 10:10 am (UTC)
добра прадуманая легенда даволіла туды патрапіць.
апроч таго Радаўніца ж была.
sasha_gold
May. 2nd, 2009 06:14 am (UTC)
Слууушай, какой страх наводят эти графити!
Вообще эта Зона - пострашнее, чем у Стругацких...
Можно дать на тебя ссылку у себя?
insurhent
May. 2nd, 2009 10:12 am (UTC)
Граффити впечатляют конечно...
Ссылку давай, буду только благодарен.

ЗЫ с днём рождения - пусть всё будет так как Ты хочешь!
(no subject) - sasha_gold - May. 2nd, 2009 05:24 pm (UTC) - Expand
(Deleted comment)
insurhent
May. 2nd, 2009 10:22 am (UTC)
на цэнтральна плошчы наш дазімэтар паказваў 200 мікрарэнтгэнаў на гадзіну. унутры будынкаў значна меньш 40-60.
(no subject) - mirritil - Oct. 25th, 2009 07:00 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - Oct. 25th, 2009 07:49 pm (UTC) - Expand
(Deleted comment)
insurhent
May. 2nd, 2009 10:19 am (UTC)
мякка неяк занадта сказаў...
ex_krywal
May. 2nd, 2009 07:15 am (UTC)
чорт
insurhent
May. 2nd, 2009 10:19 am (UTC)
ляканічна
lionellia
May. 2nd, 2009 08:56 am (UTC)
як у страшным сне...
insurhent
May. 2nd, 2009 10:18 am (UTC)
прыпяцкі дзіцячы садок, дарэчы, мне ўжо сьніўся...
(no subject) - ex_krywal - May. 2nd, 2009 11:33 am (UTC) - Expand
devochka_aliska
May. 2nd, 2009 09:39 am (UTC)
жудась..страшна глядзець..
нашым дзеткам паказвалі фільм пра зону, у якім распавядалася пра тое,што прырода ужо аклімалася ..тобок папуляцыі жывёл і раслін квітнеюць..ці не зауважылі вы такога?
ці не сутыкаліся з анамаліямі жывёльнага свету пакуль былі там?
insurhent
May. 2nd, 2009 10:17 am (UTC)
з жывёльнага сьвету бачылі толькі нейкіх дзіўных (дзікіх?) бычкоў у вёсцы, а ў самім горадзе некалькі яшчарак, чулі зязюлю й дзятла...
анамалій ня бачылі - ня так доўга мы там былі
(no subject) - devochka_aliska - May. 2nd, 2009 08:48 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 09:31 pm (UTC) - Expand
(no subject) - devochka_aliska - May. 3rd, 2009 07:29 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 3rd, 2009 08:08 pm (UTC) - Expand
yuras_adamovich
May. 2nd, 2009 09:53 am (UTC)
Між іншым горад даволі цэлы. У Поліське, напрыклад, дрэвы ўжо дадушваюць рэшткі будынкаў. Такімі тэмпамі год праз 10 там апрача фундаментаў нічога не застанецца.
insurhent
May. 2nd, 2009 10:07 am (UTC)
ахоўнікі казалі што ў Прыпяці частка будынкаў у аварыйным стане. Зьдзіўляе як хутка прырода бярэ сваё...
(Deleted comment)
insurhent
May. 2nd, 2009 11:45 am (UTC)
nia viedaju.
nie sprabavali.
(Deleted comment)
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 11:59 am (UTC) - Expand
ryjenkaya
May. 2nd, 2009 05:46 pm (UTC)
Жуть! А как там сейчас с радиактивным фоном? В этом городе насколько я поняла вообще уже никого нет. Даже собак с кошками на фотографиях не видно. И еще меня удивило...люди уехали - это понятно. А вот "разбомбил это" все кто? Например вход в сберкассу. Разгромленные школы, дома...
insurhent
May. 2nd, 2009 07:16 pm (UTC)
люди там действительно не живут. кто так разбомбил вход в сберкассу я не знаю. в квартирах явно работали мародёры - мы не видели ни одной нетронутой квартиры.
фон в местах где мы ходили от 50 до 200 микрорентген в час.
(no subject) - ryjenkaya - May. 2nd, 2009 07:31 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 07:55 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 07:57 pm (UTC) - Expand
(no subject) - ryjenkaya - May. 2nd, 2009 08:12 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 09:45 pm (UTC) - Expand
(no subject) - ljoksa - May. 3rd, 2009 11:19 am (UTC) - Expand
hanazelda
May. 2nd, 2009 07:09 pm (UTC)
Жутко.. а вправду, какой там радиоактивный фон? И сколько лет сохраняется радиация? Как вы не побоялись туда ехать...
insurhent
May. 2nd, 2009 07:43 pm (UTC)
в местах где мы были от 50 до 200 микрорентген в час.
есть разные изотопы с разным периодом полураспада - у некоторых изотопов урана период полураспада измеряется в тысячах лет. Цитата из википедии:
С точки зрения воздействия на население в первые недели после аварии наибольшую опасность представлял радиоактивный иод, имеющий сравнительно малый период полураспада (восемь дней) и теллур. В настоящее время (и в ближайшие десятилетия) наибольшую опасность представляют изотопы стронция и цезия с периодом полураспада около 30 лет. Наибольшие концентрации цезия-137 обнаружены в поверхностном слое почвы, откуда он попадает в растения и грибы. Загрязнению также подвергаются насекомые и животные, которые ими питаются. Радиоактивные изотопы плутония и америция сохранятся в почве в течение сотен, а возможно и тысяч лет, однако их количество не представляет угрозы.
http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%BE%D0%B1%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B8%D1%8F
alehmackievic
May. 2nd, 2009 09:34 pm (UTC)
Дзякуй, Паша. Нібы сам там пабыў. Вельмі зьмястоўна распавёў і паказаў. Цяпер пі чырвонае віно й еш шакаляды)) Ня то дзеўчыны разьлюбяць))))))))
insurhent
May. 2nd, 2009 09:39 pm (UTC)
віно п'ю, дзеўкі любяць :-)
ЗЫ зацані апошні здымак - у 1986 побач з вёскай працавала АЭС, а ў саму вёску прагрэс не дайшоў - глянь якія парты былі...
(no subject) - alehmackievic - May. 2nd, 2009 09:47 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 2nd, 2009 09:51 pm (UTC) - Expand
(no subject) - alehmackievic - May. 2nd, 2009 10:16 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 3rd, 2009 06:41 am (UTC) - Expand
(no subject) - alehmackievic - May. 3rd, 2009 12:07 pm (UTC) - Expand
(no subject) - insurhent - May. 3rd, 2009 08:16 pm (UTC) - Expand
bielnomad
May. 2nd, 2009 10:02 pm (UTC)
дзякуй за здымкі. сам ужо які год зьбіраюся наведаць зону адсяленьня.
http://bielnomad.livejournal.com/3757.html
insurhent
May. 2nd, 2009 10:05 pm (UTC)
Радаўніца - гэта хіба што найлепшы дзень для наведваньня. Здаецца што ў туды пускаюць таксама 26 красавіка на гадавіну трагедыі, але тады цяжэй аргумэнтаваць памежнікам сваё жаданьне туды патрапіць.
ЗЫ дзякуй за pr
Page 1 of 3
<<[1] [2] [3] >>
( 113 comments — Leave a comment )